БЕЛ Ł РУС

Пасля правальных прэзідэнцкіх выбараў пайшоў у адстаўку прэм'ер Румыніі

5.05.2025 / 19:51

Nashaniva.com

Румынскі прэм'ер-міністр і лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі Марчэл Чалаку аб'явіў пра сваю адстаўку на фоне правальных вынікаў першага тура выбараў прэзідэнта для ўзначаленай ім кааліцыі, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Марчэл Чалаку. Фота: Leon Neal/Getty Images

Пасля пасяджэння кіраўніцтва Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі Чалаку абвясціў, што ўвечары 5 мая падасць у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра. Ён адзначыў, што міністры ягонай партыі абмяркуюць з прадстаўнікамі іншых палітсілаў кааліцыі, ці будуць яны заставацца часовымі членамі ўрада.

Пра магчымасць выхаду сацыял-дэмакратаў з кааліцыі Чалаку заяўляў раней.

«Гэтая кааліцыя не з'яўляецца легітымнай, паколькі яе кандыдат не выйшаў у другі тур», — лічыць кіраўнік урада Румыніі.

Чалаку дадаў, што будучы румынскі прэзідэнт, якога абяруць 18 траўня, «разам з партыямі, якія могуць стварыць большасць у парламенце, вырашыць, хто будзе кіраваць краінай і хто стане прэм'ер-міністрам».

Пасля прыняцця адстаўкі Чалаку выканаўца абавязкаў прэзідэнта Румыніі Іліе Балажан павінен прызначыць часовага прэм'ера. СМІ раней пісалі, што ім можа стаць міністр адукацыі Даніэль Давід.

4 мая ў Румыніі прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў, паводле вынікаў якога перамогу атрымаў лідар румынскіх ультраправых Джорджэ Сіміён, які набраў 40,94%. Ліберальны мэр Бухарэста Нікушар Дан, які заняў другое месца, мае 20,99%.

Чытайце таксама:

Ультраправы палітык перамог у першым туры перавыбараў у Румыніі. У яго ажно 41%

Выбары ў Румыніі: у першым туры лідзіруе кандыдат-нацыяналіст

У Румыніі зноў праходзяць прэзідэнцкія выбары. Першая спроба не ўдалася з-за падазрэнняў аб расійскім умяшанні

На выбарах у Румыніі за выхад у другі тур змагаюцца нацыяналіст, ліберал і кансерватар

Каментары да артыкула