БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны атакавалі Расію

6.05.2025 / 7:11

Nashaniva.com

Ноччу над Масквой былі збітыя 19 дронаў.

Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky, File

Паводле слоў мэра Сяргея Сабяніна, беспілотнікі ляцелі на Маскву з розных напрамкаў. Мэр сцвярджае, што разбурэнняў на зямлі ў месцах падзення абломкаў няма, аднак дзе менавіта гэтыя месцы — не ўдакладняе.

Абломкі збітага над Масквой украінскага беспілотніка трапілі ў жылы дзевяціпавярховік, звестак пра пацярпелых няма.

Губернатар Пензенскай вобласці абвясціў, што ў ноч на аўторак над вобласцю былі збітыя 10 украінскіх беспілотнікаў

Закрывалі аэрапорты Яраслаўля, Іванава і Ніжняга Ноўгарада, а таксама Казані і Ніжнекамска.

Мінабароны РФ паведаміла, што за ноч былі збітыя 105 украінскіх БПЛА. 

«32 — над тэрыторыяй Бранскай вобласці, 22 — над тэрыторыяй Варонежскай вобласці, 19 — над тэрыторыяй Маскоўскага рэгіёну, 10 БПЛА збіта над тэрыторыяй Пензенскай вобласці, 9 — над тэрыторыяй Калужскай вобласці, 6 — над тэрыторыяй Белгародскай вобласці, 2 БПЛА — над тэрыторыяй Ліпецкай вобласці, 2 БПЛА — над тэрыторыяй Самарскай вобласці, адзін БПЛА — над тэрыторыяй Уладзімірскай вобласці, адзін БПЛА — над тэрыторыяй Курскай вобласці, адзін БПЛА — над тэрыторыяй Растоўскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула