БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Мінску пройдзе другая генеральная рэпетыцыя параду

6.05.2025 / 8:21

Nashaniva.com

Сёння ў Мінску пройдзе другая генеральная рэпетыцыя ваеннага параду, прысвечанага 80-й гадавіне Перамогі. На шэрагу вуліц абмяжуюць рух.

Сёння з 16:50 будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту па вул. Заснавальнікаў і вул. Старынаўскай. З 17:50 абмежаванні будуць уводзіцца па маршруце вул. Старынаўская — пр. Незалежнасці — пр. Машэрава.

З 21:50 для праходжання механізаванай калоны будзе паэтапна ўводзіцца поўнае абмежаванне па маршруце: пр. Машэрава — вул. Ціміразева — вул. Сапёраў — пр. Пераможцаў — вул. Арлоўская — вул. Сурганава — пр. Незалежнасці.

Для паўторнага праходжання на рэпетыцыях тэхніка механізаванай калоны з вул. Сурганава будзе паварочваць направа на пр. Незалежнасці і рухацца па названым раней маршруце.

Па заканчэнні рэпетыцый і параду выезд тэхнікі механізаванай калоны ў ваенны гарадок «Уручча» будзе ажыццяўляцца па маршруце: пр. Машэрава — вул. Ціміразева — вул. Сапёраў — пр. Пераможцаў — вул. Арлоўская — вул. Сурганава — пр. Незалежнасці — вул. Старынаўская — вул. Заснавальнікаў.

Рух тэхнікі з пешымі разлікамі пачнецца а 18:40. Маршрут руху: вул. Рагачоўская — пр. Незалежнасці — МКАД (вонкавае кальцо) — пр. Пераможцаў — вул. Сапёраў — вул. Ціміразева — пр. Машэрава. Далей калона будзе дзяліцца і заходзіць на месцы стаянкі, арганізаваныя на вуліцах Ігнаценкі, Тарханава, Гвардзейскай і Грыбаедава.

Вяртанне тэхнікі і пешых разлікаў у пункты пастаяннай дыслакацыі будзе ажыццяўляцца па заканчэнні рэпетыцый і параду па маршруце: месцы стаянкі тэхнікі — пр. Пераможцаў — МКАД (унутранае кальцо) — пр. Незалежнасці — вул. Рагачоўская.

У ДАІ звярнулі ўвагу, што ў зоне правядзення трэніровак і на прылеглых да яе тэрыторыях будуць уведзены абмежаванні на прыпынак і стаянку транспартных сродкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула