БЕЛ Ł РУС

Вяскоўцы запенілі дзверы суседцы за абразу

6.05.2025 / 8:55

Nashaniva.com

Гісторыя адбылася ў адной з вёсак Барысаўскага раёна.

«Міліцыя Міншчыны»

65-гадовая мясцовая жыхарка падала ў міліцыю заяву на сваю суседку за абразу. Апошняя вырашыла адпомсціць: расказала пра сітуацыю свайму брату, які жыве ў Барысаве, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Міншчыны».

Мужчына, доўга не думаючы, прыехаў у вёску і прыдумаў план помсты. Падбухторыўшы мясцовага жыхара, фігурант перадаў яму балон мантажнай пены і 50 рублёў. Ад выканаўцы патрабавалася «замураваць» дзверы той самай суседкі, што паскардзілася на сваячку мужчыны.

Познім вечарам вясковец выканаў задуманае і знік.

Супрацоўнікі крымінальнага вышукуБарысаўскага РАУС аднавілі ланцужок падзей таго дня і затрымалі падазраваных.

Па факце хуліганства ў дачыненні да 30-гадовага жыхара Барысава і 25-гадовага жыхара вёскі Вялікая Ухалода распачата крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула