БЕЛ Ł РУС

У Смаргонскім раёне ўключаць ацяпленне ў аб’ектах сацыяльнай сферы

6.05.2025 / 15:51

Nashaniva.com

Пакуль гэта адзін раён Гродзенскай вобласці, дзе вяртаюць ацяпленне.

Рэжым «пратаплівання» на цеплакрыніцах для дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх устаноў, устаноў сацыяльнага забеспячэння ўводзіцца з сённяшняга дня.

Раней ацяпляльны сезон быў адноўлены і ў Віцебскай вобласці.

Пра заканчэнне ацяпляльнага сезона беларускія ўлады заявілі ў сярэдзіне красавіка, калі было вельмі цёпла. Аднак адзначалася, што, калі тэмпература апусціцца ніжэй за +8 градусаў, на аб’ектах сацыяльнай сферы будзе ўведзены рэжым «пратаплівання».

Чытайце таксама:

У Віцебскай вобласці ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

Каментары да артыкула