БЕЛ Ł РУС

Ляўчук дасць першы канцэрт пасля нараджэння дзіцяці

6.05.2025 / 13:19

Nashaniva.com

Абяцае і партнёра па «Чырвонай Зелені» Андрэя Павука.

Скрыншот відэа

Спявачка Маграрыта Ляўчук, якая нядаўна стала маці, абвясціла пра свой першы канцэрт пасля нараджэння дзіцёнка. Выступ адбудзецца 20 мая ў Варшаве ў Beer Station Praga. 

«Дуэт «Красная Зелень» атрымаў гастрольнае ўдаставірэніе ад Брэсцкага СК срокам у суме на 18 лет і зладзіць адзіны і непаўторны кватэрнік у Варшаве пад назвай «Можам Паўтарыць». Будзет очэнь інцярэсна!» — на трасянцы паабяцала Маргарыта. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Margarita Levchuk (@margarita.levchuk.official)

«Павук далучаецца», — дадала артыстка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула