БЕЛ Ł РУС

Арыштаваны каліновец Грачыха пакінуў полк праз месяц пасля далучэння

6.05.2025 / 15:3

Nashaniva.com

Учора БТ паказала затрыманне Васіля Грачыхі — мужчыну назвалі былым ваяром палка Каліноўскага. Дзе і як гэта адбылося, невядома. Прэс-служба каліноўцаў расказала, чаму Васіль пакінуў падраздзяленне ўсяго праз месяц пасля прыбыцця.

Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха. Скрын відэа БТ

Паводле словаў прэс-службы, Грачыха з'явіўся ў палку ў маі 2022-га і пакінуў яго ў чэрвені таго ж года, то-бок сумарна прабыў там месяц. Але чаму ён пакінуў полк так хутка?

Як тлумачыць прэс-служба, Васіль прайшоў праверку бяспекі, то-бок яго сыход звязаны не з гэтым. Грачыха пакінуў полк па ўласным жаданні, далей пра яго ў ПКК не чулі. 

Ветэраны ПКК, з якімі звязалася «Наша Ніва», не згадваюць такога ваяра ў сваіх шэрагах.

Чытайце таксама:

Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Каментары да артыкула