БЕЛ Ł РУС

Кадыраў заявіў, што просіцца ў адстаўку

6.05.2025 / 15:39

Nashaniva.com

Рамзан Кадыраў 5 траўня адказаў на пытанне падкантрольнага ўладам Чачні інфармацыйнага агенцтва «Чачня сёння» пра чуткі пра ягоную адстаўку.

Рамзан Кадыраў. Фота: Getty Images

«Я таксама чуў гэтыя чуткі. Пішуць рознае. Я, наадварот, сам прашу, каб мяне вызвалілі ад пасады. У іншага будуць свае ініцыятывы, сваё бачанне. Спадзяюся, што маю просьбу падтрымаюць», — заявіў Кадыраў. 

Як адзначае «Каўказскі вузел», Кадыраў гаворыць пра сваю магчымую адстаўку мінімум восем гадоў. Ён сцвярджаў, што гатовы сысці з пасады кіраўніка Чачні, у 2017, 2020 і 2022 гадах.

«Новая газета Еўропа» піша, што праз стан здароўя Кадыраў рыхтуе перадачу ўлады. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула