БЕЛ Ł РУС

На Гомельшчыне жыхарам, прызнаным «дармаедамі», рассылаюць позвы з міліцыі

6.05.2025 / 16:1

Nashaniva.com

Жыхары Гомельскай вобласці, уключаныя ў спісы «незанятых у эканоміцы», сталі атрымліваць лісты з міліцыі. У адным з «апавяшчэнняў аб яўцы», перададзеным выданню «Флагшток», ва ўльтыматыўным тоне пазначана, што атрымальніку неабходна з'явіцца ў мясцовы РАУС «для вырашэння пытання працаўладкавання».

Выхаваўчая гутарка з беспрацоўным. Фота: «Калінкавіцкія навіны»

Раней такія пасланні «незанятым у эканоміцы» не прыходзілі. Усе мінулыя гады «дармаеды» атрымлівалі толькі лісты з прапановай пацвердзіць свой статус або звярнуцца па дапамогу ў працаўладкаванні.

Таксама ў паведамленні гаворыцца аб неабходнасці прыйсці ў рэгіянальнае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а для пацвярджэння занятасці або цяжкай жыццёвай сітуацыі прынесці патрэбныя дакументы ў раённую камісію па садзейнічанні занятасці.

Фота: «Вясна»

У некаторых выпадках такія паведамленні-позвы прыходзілі грамадзянам, якія ўжо 5 і больш гадоў не жывуць у Беларусі і працуюць за мяжой.

Пры гэтым у пачатку апавяшчэння гаворыцца, што праца міліцыі праводзіцца ў мэтах «забеспячэння выканання канстытуцыйнага абавязку грамадзян аб удзеле ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў шляхам выплаты падаткаў». Хоць паводле нават апошняй версіі лукашэнкаўскай Канстытуцыі праца з'яўляецца правам чалавека, а не абавязкам.

Раней «Флагшток» паведамляў, што ў Гомельскай вобласці сталі праводзіць прымусовыя «кірмашы вакансій» на базе аддзелаў міліцыі.

Чытайце таксама:

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ

«Дармаедства — гэта лад жыцця». Падаткавая злавіла жанчыну, якая гандлявала каля пераходу, і пафіласофствала

Дармаедаў шукаюць нават сярод тых, хто з'ехаў за мяжу ў 1990-х: тэлефануюць сваякам у Беларусі

Па Мінску будуць правяраць «дармаедаў» і тых, хто працуе за мяжой

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе

Каментары да артыкула