БЕЛ Ł РУС

«Экстрэмісцкай» прызналі тыкток-старонку Андрэя Дзмітрыева

6.05.2025 / 18:0

Nashaniva.com

Рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкай» тыкток-старонкі былога палітвязня Андрэя Дзмітрыева было прынята судом Дзяржынскага раёна 2 мая, піша «Вясна». На гэтую старонку падпісаныя амаль 8000 чалавек.

Экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік грамадскага аб’яднання «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў у студзені 2023 года палітык быў затрыманы і пасля асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі. Ён быў прызнаны палітвязнем. Цалкам адбыўшы тэрмін, Дзмітрыеў выйшаў на волю 20 красавіка 2024 года. Пасля таго ён не выехаў за мяжу, а спрабуе займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю ў Беларусі, прытым яму дазваляецца рабіць дастаткова шмат — прынамсі, ён ездзіць у Еўропу і там мае сустрэчы ў мясцовых палітычных колах, заклікаючы змякчыць палітыку ў дачыненні да беларускага рэжыму. 

У сакавіку «экстрэмісцкай» прызналі інстаграм-старонку Дзмітрыева.

Акрамя старонкі Дзмітрыева, у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў гэтым разам трапілі:

Чытайце таксама:

Андрэй Дзмітрыеў даў параду, што цяпер рабіць беларусам

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»

Дзмітрыеў запісаў першы сторыз пасля вызвалення з турмы — беларускамоўны верш

Каментары да артыкула