БЕЛ Ł РУС

Золатавалютныя рэзервы пабілі новы рэкорд

7.05.2025 / 10:37

Nashaniva.com

Па стане на 1 мая 2025 года актывы краіны значна павялічыліся і дадалі амаль $1 мільярд. Усталяваны новы гістарычны рэкорд, паведамляе Нацбанк.

Калі на 1 красавіка 2025 года памер золатавалютных рэзерваў складаў $10,07 млрд, то праз месяц яны, паводле ацэнак, выраслі як на дражджах. Нацбанк паведамляе, што на 1 мая золатавалютныя рэзервы дасягнулі $10,942 млрд.

Асноўны ўклад у павелічэнне далі: манетарнае золата — $5,393 млрд.

Рост, хутчэй за ўсё, звязаны з усталяваннем новых рэкордаў сусветных коштаў на золата, што зрабіла гэты актыў асабліва каштоўным у рэзервах.

Актывы ў замежнай валюце — $3,820 млрд Рост склаў больш за $500 млн у параўнанні з папярэднім месяцам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула