На таргах у Мінску даляр апусціўся да 3,0 рубля
На таргах у Мінску даляр апускаецца на 0,36 капейкі да 3,0091 рубля.
Еўра зніжаецца на 0,5 капейкі да 3,4 рубля.
Таргі сёння працягваюцца.
У пачатку года даляр каштаваў 3,4735 рубля (то-бок зніжэнне з пачатку года складае 46 капеек), а яго пік быў 3,5951 рубля.
У абменніках даляр купляюць ужо менш за тры рублі.