БЕЛ Ł РУС

У Мінскім раёне ў аб'ектах сацыяльнай сферы ўключаць ацяпленне

7.05.2025 / 13:16

Nashaniva.com

Ацяпляльны сезон аднаўляецца на падставе рашэння Мінскага райвыканкама, паведамляе pristalica.by.

Так, з сённяшняга дня аднаўляецца цеплазабеспячэнне ў гасцініцах, бібліятэках, дзяржаўных архівах, музеях, установах сацыяльнага забеспячэння, медыцынскіх, лячэбна-прафілактычных, школьных і дашкольных установах на ўсёй тэрыторыі Мінскага раёна.

Раней стала вядома пра аднаўленне ацяплення ў Віцебскай вобласці, а таксама ў аб'ектах сацыяльнай сферы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула