БЕЛ Ł РУС

1460 самакатчыкаў трапілі ў бан у Мінску з пачатку сезона

7.05.2025 / 13:45

Nashaniva.com

Па-ранейшаму фіксуюцца найбольш частыя парушэнні ў правілах карыстання самакатамі і роварамі, распавяла намесніца старшыні камітэта эканомікі Менгарвыканкама Вольга Лявошка, пішуць Мінск-навіны.

Ілюстрацыйнае фота

— Сезон выкарыстання сродкаў персанальнай мабільнасці стартаваў у горадзе 15 сакавіка, — адзначыла яна. — Па-ранейшаму фіксуюцца найбольш частыя парушэнні правілаў карыстання самакатамі і роварамі. Гэта і паездкі ўдваіх, і выкарыстанне сродкаў непаўналетнімі, і іх хаатычная паркоўка. Тым часам, самакатаў у гэтым сезоне на гарадскіх вуліцах стала амаль у два разы больш. З 15 сакавіка 1460 самакатчыкаў трапілі ў бан у Мінску з пачатку сезона.

— У перыяд будучых святочных дзён, а таксама падчас культурна-масавых, спартыўных і ўрачыстых мерапрыемстваў у сталіцы, звязаных з парадам, будуць уведзены абмежаванні па выкарыстанні СПМ, — расказаў намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч.

— Забараняльныя зоны будуць даведзены да ўсіх арганізацый загадзя. У мэтах грамадскай і дарожнай бяспекі для гараджан і гасцей сталіцы будзе абмежаваная стаянка або рух СПМ у месцах правядзення святочных мерапрыемстваў, паколькі ў горадзе будзе шмат буйных лакацый. 

Асноўнай зонай абмежавання для руху на сродках персанальнай мабільнасці стане праспект Пераможцаў з прылеглымі тэрыторыямі ад вул. Гвардзейскай да вул. Інтэрнацыянальнай; праспект Машэрава — ад вул. Заслаўскай да вул. Даўмана, а таксама зоны запуску салюту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула