БЕЛ Ł РУС

У Салігорску кіроўца збіў маці з дзіцём у вазку: траўмы атрымала аднагадовая дзяўчынка

7.05.2025 / 14:18

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося 6 мая каля 15:45 на скрыжаванні вуліцы Багамолава і бульвара Шахцёраў.

42-гадовы кіроўца аўтамабіля Geely, здзяйсняючы паварот направа, наехаў на жанчыну з дзіцячым вазком, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе на дазвольны сігнал святлафора, паведамляе абласная ДАІ.

У выніку аварыі дзіця атрымала траўмы і было шпіталізавана, маці дзяўчынкі не пацярпела.

Пасля здарэння кіроўца сам даставіў пацярпелых у пункт медыцынскай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула