БЕЛ Ł РУС

Трамп афіцыйна абвясціў 8 мая Днём перамогі ў Другой сусветнай вайне

7.05.2025 / 20:22

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аддаў распараджэнне абвясціць 8 мая Днём Перамогі ў Другой сусветнай вайне, гаворыцца ў пракламацыі, апублікаванай на сайце Белага дома.

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker/Getty Images

«Без ахвяр амерыканскіх салдат гэтая вайна не была б выйграная, і наш свет сёння выглядаў бы зусім інакш», — гаворыцца ў пракламацыі Трампа.

Пры гэтым ён адзначыў, што ЗША «шануюць памяць кожнага, хто прынёс сябе ў ахвяру дзеля сваёй краіны, свабоды і выжывання заходняй цывілізацыі».

Трамп нагадаў, што пасля нападу японцаў на Пёрл-Харбар 7 снежня 1941 года ЗША «ўступілі ў вайну, стаўшы часткай барацьбы паміж Дабром і злом». У выніку амаль чатырох гадоў суровых баёў больш за 250 тысяч амерыканцаў загінулі.

Найбольш дзіўнае ў гэтым рашэнні Трампа тое, што ён абвясціў 8 мая Днём перамогі менавіта ў Другой сусветнай вайне, між тым як заўсёды лічыцца, што гэтая вайна канчаткова скончылася толькі пасля капітуляцыі Японіі 2 верасня 1945 года, а 8 мая 1945-га завяршыўся толькі яе надзвычай важны этап.

Чытайце таксама:

Пазняк: Трамп ліквідаваў усю гэтую шпану, якая гаворыць пра 160 палоў

Спецпрадстаўнік Трампа Келаг назваў Пуціна галоўнай перашкодай на шляху да спынення агню ва Украіне

Прэм'ер Канады — Трампу: Канада не прадаецца

Каментары да артыкула