БЕЛ Ł РУС

9 мая ў Беларусі пройдзе агульнанацыянальная хвіліна маўчання

8.05.2025 / 15:18

Nashaniva.com

Падчас агульнанацыянальнай хвіліны маўчання, якая пройдзе ў 12:00 9 мая, ва ўсіх храмах краіны прагучыць памінальны звон, расказаў — паведаміў БелТА ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак.

«9 мая, калі ў 12:00 ў памяць пра подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны будзе абвешчана агульнанацыянальная хвіліна маўчання, смутным рэхам будуць раздавацца ўдары метранома, адначасова ў храмах Беларусі прагучыць памінальны звон, — распавёў Аляксандр Румак. — Гэта як напамін нам пра шматлікія ахвяры, якія аддаў наш народ за свабоду і незалежнасць, за тое, каб цяперашнія і будучыя пакаленні жылі ў мірнай краіне».

У гэты ж час на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі, а ў некаторых месцах будзе прыпынены рух.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула