БЕЛ Ł РУС

Гомельскі сенатар хацеў пагрэцца ў прамянях «Вялікай Перамогі», але яўна перагнуў з самапіярам ФОТАФАКТ

8.05.2025 / 19:37

Nashaniva.com

Пярэдадзень 9 мая — акурат той час, калі ўсе беларускія чыноўнікі па сваіх службовых абавязках абавязкова павінны засведчыць публічную актыўнасць ва ўшанаванні ўжо нешматлікіх яшчэ жывых ветэранаў і ўдзельнікаў вайны ці прынамсі адзначыцца пры ўшанаванні памяці загінулых. Але бывае, што пры гэтым яны яўна перастаюць адчуваць пачуццё меры. 

Юрый Васільцоў — злева. Фота: t.me/sovrep

Так, у канале Савета Рэспублікі з'явілася справаздача, як з гэтай задачай справіўся «сенатар» ад Гомельскай вобласці Юрый Васільцоў.

Ён напярэдадні Дня Перамогі сустрэўся з былым вязнем канцлагера «Азарычы» Паўлам Ігнацьевым і з гэтай нагоды прамовіў некалькі афіцыёзных фраз:

«Наша памяць, клопат і ўвага да людзей, якія глядзелі ў вочы вайне, — абавязак кожнага беларуса. Наш прэзідэнт адзначыў, а народ яго падтрымлівае, што «нікому не дазволім перапісаць гераічную гісторыю савецкага народа». Мы заўсёды будзем шанаваць гісторыю і народ-пераможцу. Жахі крывавай вайны не забыцца ніколі, нікому. Беларусы, памятайце, каб не паўтарылася страшнае».

Зробленае прынагоднае фота, аднак, выглядае вельмі дзіўна. На ім у фокусе ўвагі сам «сенатар», які сядзіць у вельмі ганарлівай позе «пераможцы», у той час як сціплы былы вязень стварае толькі фон для трыумфу 43-гадовага чыноўніка.

P. S. Пасля з'яўлення нашай публікацыі адпаведны пост з фота з тэлеграм-канала Савета Рэспублікі аператыўна прыбралі.

Чытайце таксама:

У большасці абласных гарадоў 9 мая правядуць «Бессмяротны полк»

9 мая ў Беларусі пройдзе агульнанацыянальная хвіліна маўчання

Расія выплаціць ветэранам Другой сусветнай вайны менш за ўсіх у СНД

Раніцай 9 мая ў Мінску перакрыюць плошчу Перамогі

Каментары да артыкула