БЕЛ Ł РУС

Зянковіч: Безумоўна, я б не паехаў у Маскву пад гарантыі Вольгі Карач

9.05.2025 / 9:50

Nashaniva.com

Былы палітвязень лічыць, што паездка ў Расію ў красавіку 2021 года была апраўдана рызыкоўнай: «Гэта частка палітычнай барацьбы. Часам даводзіцца плаціць высокую цану».

Вольга Карач. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Былы палітвязень Юрась Зянковіч, вызвалены па просьбе ЗША, працягвае асэнсоўваць абставіны свайго затрымання ў Маскве ў красавіку 2021 года. 

У каментарах у фэйсбуку да допіса Андрэя Стрыжака палітык яшчэ раз расказаў пра прычыны, чаму паляцеў у Расію, і пракаментаваў легендарны мем пра «гарантыі Вольгі Карач», запушчаны Ігарам Макарам.

Чытайце таксама: Макар рассварыўся з Карач і заявіў, што Зянковіч паляцеў у Маскву пад яе гарантыі бяспекі

«Вольга Карач не ўдзельнічала ў нашых справах, таму што было прынятае рашэнне яе не запрашаць. Магу апублікаваць відэа нарады, дзе было прынятае такое рашэнне. Яна не ведала ніякіх падрабязнасцяў, і, безумоўна, я б не паехаў у Маскву пад яе гарантыі.

Гарантыі былі наступныя:

1. Я праверыў, што ў Беларусі не фігурую ў крымінальных справах (справа па 369-м артыкуле была ўзбуджаная «па факце», а не супраць мяне);

2. Я патэлефанаваў людзям з Фонду Міра і спытаўся, ці бяспечна мне ехаць у Маскву — там мне сказалі, што не гарантуюць бяспекі на 100%, але, па іх інфармацыі, мяне ніхто не шукае;

3. Быў яшчэ адзін чалавек (ён ведае, хто ён і што ён зрабіў), які сказаў, што па інфармацыі ад яго крыніц у расійскіх вярхах, ехаць можна.

Першая праверка аказалася правільнай — інфармацыя пазней пацвердзілася. Другая праверка таксама аказалася правільнай — гэтыя людзі не мелі доступу да інфармацыі ФСБ, але зрабілі найлепшую праверку для мяне, якую маглі. У мяне да іх прэтэнзій няма. Трэцяя праверка — аказалася, што гэтаму чалавеку гналі дэзу з Масквы і разводзілі яго. Потым інфармацыя пра гэтыя разводы была апублікаваная ў СМІ.

Такім чынам, па стане на пачатак красавіка 2021-га году, з улікам наяўнай інфармацыі, паездка была рызыкоўнай, але апраўдана рызыкоўнай. І таму я вырашыў ехаць. Проста праціўнік спрацаваў лепш, чым мы. Такое бывае ў жыцці, і гэта частка палітычнай барацьбы. Даводзіцца часам плаціць высокую цану. Што было, тое было».

Чытайце таксама: Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?

Чытайце таксама:

Зянковіч: Лукашэнка спачатку даў мне і Фядуту мянушку Віні-Пух, а пасля назваў Усамам бен Ладэнам

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Каментары да артыкула