БЕЛ Ł РУС

Затрымалі брата Ігара Лосіка

9.05.2025 / 9:15

Nashaniva.com

Затрымалі Мікіту Лосіка, паведамляе фонд «Краіна для жыцця».

Мікіта Лосік. Фота: Укантакце

Нібыта гэта здарылася яшчэ ў сярэдзіне красавіка, і цяпер ён зняволены. 

Крыніцы «Нашай Нівы» пацвярджаюць затрыманне хлопца. Апошні раз ён быў анлайн 11 красавіка.

Хлопец жыў у Оршы.

Паводле інфармацыі Радыё Свабода, Мікіту Лосіка вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасьці» за нібыта перасылку некалькіх фота перасоўвання вайсковай тэхнікі ў 2022 годзе тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн». Супраць яго завялі крымінальную справу. Мікіту Лосіка ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА.

Мікіта Лосік. Фота: Укантакце

Ігар Лосік — беларускі журналіст і блогер, палітзняволены. Яго затрымалі яшчэ да выбараў у 2020 годзе і асудзілі на 15 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула