БЕЛ Ł РУС

Пуцін і Сі Цзіньпін абмеркавалі «ўкраінскі крызіс»

9.05.2025 / 9:37

Nashaniva.com

Масква пацвердзіла гатоўнасць пачаць мірныя перамовы — МЗС Кітая.

Кіраўнікі Расіі і КНР падчас перамоваў, што адбыліся напярэдадні ў Крамлі, абмяняліся меркаваннямі з нагоды «украінскага крызісу». Пра гэта гаворыцца ў заяве міністэрства замежных спраў Кітая, апублікаванай раніцай 9 мая, паведамляе «Медуза».

Згодна з паведамленнем, Сі Цзіньпін, закранаючы тэму расійска-украінскай вайны, выступіў за «агульную, усёахопную, сумесную і ўстойлівую канцэпцыю глабальнай бяспекі».

Старшыня КНР таксама выказаў меркаванне, што «законныя інтарэсы бяспекі ўсіх краін павінны быць успрыняты сур’ёзна, а каранёвыя прычыны крызісу павінны быць ліквідаваныя».

Паводле яго слоў, Кітай вітае мірныя намаганні і спадзяецца на дасягненне пагаднення паміж Масквой і Кіевам, прымальнага для абодвух бакоў.

У сваю чаргу прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія гатовая пачаць мірныя перамовы без папярэдніх умоў і спадзяецца на дасягненне справядлівага і трывалага мірнага пагаднення, гаворыцца ў заяве кітайскага МЗС.

Крэмль у паведамленнях пра расійска-кітайскія перамовы напярэдадні ў Маскве не ўзгадваў, што бакі абмяркоўвалі тэму спынення вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула