БЕЛ Ł РУС

Пуцін амаль не казаў пра вайну ва Украіне падчас Параду Перамогі

9.05.2025 / 10:46

Nashaniva.com

Як і ў папярэднія тры гады, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у ўрачыстай прамове на Краснай плошчы 9 мая згадаў пра вайну Расіі супраць Украіны, аднак гэтым разам на гэтую тэму было сказана літаральна некалькі слоў, піша Бі-бі-сі.

Скрыншот відэа Першага канала

Паводле слоў Пуціна, расіяне захоўваюць памяць пра «гістарычныя, трыумфальныя падзеі» Вялікай Айчыннай вайны і пакаленне, якое завяшчала «абароняць Радзіму» і «цвёрда адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы», а таксама традыцыйныя каштоўнасці.

«Расія была і будзе непахіснай перашкодай для нацызму, русафобіі, антысемітызму, будзе змагацца з беззаконнем, што чыняць прыхільнікі гэтых агрэсіўных разбуральных ідэй. Праўда і справядлівасць на нашым баку», — сказаў Пуцін.

«Уся краіна, грамадства, народ падтрымліваюць удзельнікаў спецыяльнай ваеннай аперацыі. Мы ганарымся іх адвагай і рашучасцю», — адзначыў пасля гэтага расійскі прэзідэнт. «Спецыяльнай ваеннай аперацыяй» у Расіі называюць вайну ва Украіне.

Пасля гэтага яго прамова зноў была прысвечана Вялікай Айчыннай вайне. Завяршыў прамову Пуцін словамі пра тое, што расіяне заўсёды будуць абапірацца «на нашу еднасць» у «вайсковых і мірных справах».

Чытайце таксама:

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным

Аляксандр і Коля Лукашэнкі прыбылі на Парад Перамогі на Красную плошчу ў Маскве

Каментары да артыкула