Каля Пуціна пасадзілі марпеха, якога вінавацяць у забойствах у Марыупалі
«Дождь» апазнаў на трыбуне разам з Пуціным Уладзіслава Галавіна (пазыўны «Струна»). Гэта расійскі вайсковец, марпех 810-й асобнай гвардзейскай брыгады марской пяхоты Чарнаморскага флоту ВМФ Расіі. Герой Расійскай Федэрацыі (2022).
Існуюць задакументаваныя сведчанні ўдзелу вайскоўцаў 810-й асобнай гвардзейскай брыгады марской пяхоты Чарнаморскага флоту Расіі ў ваенных злачынствах на тэрыторыі Украіны — у прыватнасці, у пакаранні смерцю ўкраінскага ваеннапалоннага, ужыванні забароненых хімічных рэчываў і ўдзеле ў аблозе Марыупаля.
Сайт «Міратворац» абвінавачвае асабіста Галавіна ў забойствах мірных жыхароў Марыупаля.