У Мінску ўжо з'явілася новая сіняя разметка
На вуліцах сталіцы пачалі наносіць анансаваную раней новую сінюю разметку — яе можна ўжо ўбачыць на вуліцах Акадэмічнай, Платонава і Кісялёва, піша «Анлайнер».

Гэта новаўвядзенне 2025 года, якое цяпер будзе пазначаць зоны платнай паркоўкі, расказалі ў ДАІ Менска. Паступова такая разметка з'явіцца ва ўсіх раёнах горада.
Цяпер платныя паркоўкі ўздоўж праезнай часткі стануць больш прыкметнымі: сінія перарывістыя лініі дазволяць кіроўцам хутчэй знаходзіць дазволеныя месцы для стаянкі, не трацячы час на пошукі знакаў.
Пры гэтым дзейная белая пункцірная разметка пакуль захоўваецца — яе будуць прыбіраць па меры нанясення новай.
@minskoblastnovosti5 В Минске появилась новая синяя разметка. Что это значит? #минск #пдд #гаи #гаишники #беларусьновости #новостибеларуси #минсксейчас #минскновости ♬ News / Truth Investigation / Investigation / Suspicion / Consideration(1013150) - A.TARUI
Чытайце таксама:
«Яндэкс.Карты» навучыліся паказваць разметку на мінскіх дарогах