БЕЛ Ł РУС

Новы міністр замежных спраў Германіі плануе павялічыць бяспеку ў Балтыйскім рэгіёне

10.05.2025 / 8:8

Nashaniva.com

Новы глава МЗС Германіі Ёхан Вадэфуль ў інтэрв'ю NOZ выказаўся аб сваіх працоўных планах на гэтай пасадзе, паведамляе Deutsche Welle.

Ілюстрацыйнае фота

«»Я лічу <…>, што ўсяму Балтыйскаму рэгіёну да гэтага часу надавалася занадта мала ўвагі з боку грамадскасці, і на працягу свайго тэрміну паўнамоцтваў я хацеў бы прыцягнуць да яго больш увагі», — сказаў палітык.

Вадэфуль таксама згадаў пра пашкоджанне кабеляў сувязі паміж краінамі Балтыі і Скандынавіі, выдаленне памежных буяў на расійска-эстонскай мяжы, парушэнне паветранай прасторы краін ЕС і НАТА і паводзіны Вайскова-марскога флоту Расіі.

«Такім чынам, відавочна, што мы жывём у зоне рызыкі», — сказаў міністр.

У тым жа інтэрв'ю Вадэфуль сказаў, што ва Украіны ёсць перспектыва ўступлення і ў ЕС, і ў НАТА.

«У НАТА мы супольна дамовіліся, што Украіна знаходзіцца на шляху да ўступлення ў абаронны альянс і гэты шлях незваротны», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула