Фура збіла мужчыну ў Магілёўскім раёне
На трасе Магілёў-Бабруйск 34-гадовы кіроўца фуры MAN збіў 63-гадовага пешахода. Пра гэта паведамляе БелТа са спасылкай на УСС Магілёўскага аблвыканкаму.
Фота: УСС Магілёўскага аблвыканкама
Здарэнне адбылося на 19 кіламетры трасы. У момант аварыі пешаход знаходзіўся на праязной частцы дарогі.
Мужчына памёр.