БЕЛ Ł РУС

Бондарава б’е трывогу: у Бабруйску Ленін пакрыўся цвіллю, а на адміністрацыю павесілі «БЧБ-арнамент» з дзяржсцяга

11.05.2025 / 9:52

Nashaniva.com

Прарасійская актывістка атакуе мясцовыя ўлады Бабруйска — у тым ліку за адзін з дзяржаўных сімвалаў.

Гродзенская даносчыца Вольга Бондарава распачала чарговы «крыжовы паход» — гэтым разам супраць бабруйскіх чыноўнікаў. Прычынай стаў, на яе думку, занядбаны помнік Леніну.

Бондарава апублікавала фота помніка, што стаіць на плошчы Леніна насупраць гарвыканкама. На здымку відаць, што манумент заржавеў і пакрыўся зялёнай цвіллю. Помнік Леніну яна назвала «гісторыка-культурнай каштоўнасцю беларускага народа» і абурылася злачынным бяздзеяннем чыноўнікаў.

«Так вось «рэстаўратары» рэстаўруюць гісторыка-культурную спадчыну беларускага народа.

Занядбаны да немагчымасці помнік з цвіллю стаіць пад самымі вокнамі выканкама ў цэнтры горада — і нікому з жыхароў гэтай неверагоднай установы не мазоліць ні вока, ні сумленне. Ні дэпутатам з памочнікамі, ні старшыні з яго намеснікамі і намеснікамі намеснікаў», — напісала Бондарава.

Акрамя таго, даносчыца абвінаваціла ў бяздзеянні мясцовых камуністаў і нават Алеся Дзерманта, які «амаль штодня б’е сябе пятаю ў грудзі, прызнаючыся ў любові да Уладзіміра Ільіча». Нагадаем, саму Бондараву з партыі выгналі.

Ёсць у яе допісе і чарговая «крамола»: актывістка заявіла, што будынак выканкама аформлены ў «БЧБ-каляроўцы». «Няправільныя колеры» яна ўгледзела ў арнаменце дзяржаўнага сцяга.

Чытайце таксама:

Гладкая назвала Бондараву і Мірсалімаву чарвямі. Азаронак і Лук’янаў патрабуюць ліквідацыі

Паглядзіце, як раскошна жыла Бондарава ў сталіцы за 30 рублёў. Цяпер не будзе

Даносчыцу Вольгу Бондараву адлічылі з Педуніверсітэта пасля 13 сутак на Акрэсціна

Каментары да артыкула