БЕЛ Ł РУС

Час праходжання беларуска-польскай мяжы дасягае 80 гадзін

11.05.2025 / 15:54

Nashaniva.com

Аўтамабілі на ўезд у Польшчу на пераходзе «Брэст» стаяць у чарзе больш за трое сутак.

Ілюстрацыйнае фота

Кіроўцы, якія праходзілі дзяржаўную мяжу, распавядаюць, што зарэгістраваліся ў зоне чакання яшчэ ўдзень 7 мая і былі выкліканы толькі ўвечары 10 мая, праходжанне кантролю заняло яшчэ 6 гадзін. Агулам праходжанне беларуска-польскай мяжы па часе заняло больш за 80 гадзін.

Скрыншот з чата

Тыя, хто ехаў на аўтобусе, чакалі менш — да 12 гадзін. 

Паводле даных Дзяржпагранкамітэта Беларусі, станам на дзень 11 мая ў чарзе на ўезд у Польшчу знаходзіцца 1425 легкавых аўтамабіляў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула