БЕЛ Ł РУС

У Сібіры загарэлася і абрынулася буравая вышка «Беларуснафты»

11.05.2025 / 20:1

Nashaniva.com

Пацярпелі трое чалавек, а шкода можа ацэньвацца ў мільёны даляраў.

Надзвычайнае здарэнне заўважыла выданне «Флагшток». 

Па інфармацыі буравой кампаніі «НУБК», пажар на буравой вышцы на радовішчы «Харапурнафтагазу», дзе вяла працы кампанія «Беларуснафта-Сібір», пачаўся 10 мая ў 23:25 па мясцовым часе і працягваўся ўсю ноч. Прычынай інцыдэнту стала ўзгаранне газу, які паступае праз свідравіну. 

Узгаранне дагэтуль не ўдалося цалкам ліквідаваць — на месцы працягваюць гарэць два факелы вышынёй каля 25 метраў.

У выніку пацярпелі трое чалавек. Пацярпелыя знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Кошт такой буравой вышкі, як звяртае ўвагу выданне, складае 10-30 млн даляраў.

«Беларуснафта-Сібір» займаецца свідраваннем, капітальным рамонтам разведвальных і эксплуатацыйных свідравін на паўвостраве Ямал. Большасць персаналу, які працуе вахтавым метадам, з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі.

«Беларуснафта» пакуль не пракаментавала здарэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула