БЕЛ Ł РУС

«Збег абставінаў». У «Мінсктрансе» пракаментавалі інцыдэнт з пандусам, які адламаўся ад аўтобуса проста падчас рэйсу

11.05.2025 / 21:35

Nashaniva.com

Відэа з інцыдэнтам, які адбыўся 9 мая, ужо набрала больш за 2,4 мільёна праглядаў, што вымусіла прадпрыемства апраўдвацца.

Скрыншот з роліка

На днях адзін з карыстальнікаў тыктока выклаў відэа, як кіроўца аўтобуса МАЗ-215, які абслугоўваў сталічны маршрут 119C (Вакзал — Аквапарк), спрабуе апусціць пандус для таго, каб у яго салон мог заехаць інвалід, але саржавелае прыстасаванне проста адвальваецца і падае на зямлю.

У «Мінсктрансе» патлумачылі, што апублікаваны інцыдэнт — збег абставін.

«Пры кожным планавым тэхабслугоўванні правяраецца спраўнасць апарэляў (так называецца гэты адкідны пандус — НН), у тым ліку і ў аўтобусе, зафіксаваным на відэа.

У гэтым выпадку падчас адкрыцця апарэлі вырвала завесу мацавання», — паведамілі на прадпрыемстве.

@dvornik_den Сегодня (9 Мая 2025г) мы с другом ‍ весело прогулялись по праздничному Минску. Направляясь домой, с автобусом (Маз-215) 119С маршрута (модель маз-215) отвалился пандус, который водитель с трудом смог открыть. ‍ #минск #маз #пассажиры #транспорт #инвалид #коляска #забота #безопасность #защита #minsk #минсктранс #minsktrans #шок #пандус #инвалидность ♬ оригинальный звук - Dvornik_Den

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула