БЕЛ Ł РУС

Кітай знізіць на 24 працэнтныя пункты пошліны на тавары з ЗША на 90 дзён

12.05.2025 / 10:20

Nashaniva.com

9 красавіка Трамп абвясціў, што павышае ўвозныя пошліны для Кітая да 125%.

Кітай знізіць на 24 працэнтныя пункты пошліны на тавары з ЗША на 90 дзён. Кітай таксама прыпыніць або адменіць нетарыфныя контрмеры, прынятыя супраць ЗША з 2 красавіка 2025 года.

А ЗША знізіць пошліны на кітайскія тавары — са 145% да 30%. Такім чынам, абодва бакі адмаўляюцца ад 115% сваіх пошлін

Пагадненне аб дээскалацыі гандлёвай вайны было дасягнута на перамовах 10—11 мая ў Жэневе. Іх вялі міністр фінансаў ЗША Скот Бэсент і віцэ-прэм’ер Кітая Хэ Ліфэн.

9 красавіка Трамп абвясціў, што павышае ўвозныя пошліны для Кітая да 125%. Такім чынам, сукупныя пошліны ЗША на тавары з Кітая цяпер складаюць 145%. У адказ Кітай павысіў пошліны на імпарт з ЗША да 125%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула