БЕЛ Ł РУС

У Ленінградскай вобласці знайшлі муміфікаваны труп беларуса

12.05.2025 / 10:28

Nashaniva.com

Раніцай 10 мая ў кватэры дома ў вёсцы Нізіна былі знойдзены муміфікаваныя чалавечыя рэшткі.

Экстраныя службы прыехалі ў дом на вуліцы Цэнтральнай.

Паводле папярэдняй інфармацыі, рэшткі належаць мужчыну 53 гадоў. Цела праляжала ў кватэры доўгі час, на ім з’явіліся прыкметы муміфікацыі.

Відавочца пазнаў у загінулым грамадзяніна Беларусі, піша fontanka.ru.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула