«Дзеці баяцца хадзіць у школу». У Лідзе завёўся вялікі вывадак лісаў у межах горада ВІДЭА
У інстаграме набірае папулярнасць ролік, на якім лідскія мінакі знялі лісу з некалькімі лісянятамі, заўважыў «Анлайнер».
Скрыншот з відэа
Аўтарка відэа тлумачыць, што, па расказах мясцовых жыхароў, усяго лісянят сем, хоць на тэлефон ёй удалося зняць толькі чатырох.
«Нашы дзеці ўжо баяцца ісці ў школу адны. Хацелася б, каб кампетэнтныя службы без шкоды вывезлі лісу з лісянятамі ў лес», — дадае аўтарка.
Чытайце таксама:
У Гродне патлумачылі, чаму лісы сталі часцей заходзіць у горад. Ці шмат сярод іх шалёных?