БЕЛ Ł РУС

Уначы на поўначы Беларусі было цяплей, чым на поўдні

13.05.2025 / 7:52

Nashaniva.com

Анамаліі беларускага мая.

Pogoda.by

У Полацку ноччу было +4,1°С, у Верхнядзвінску — +3,8°С, Лепелі — +3,7°С, у Езярышчы, Віцебску і Шаркаўшчыне — +3,4°С.

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі. На метэастанцыі «Палеская» — мінус 3,5°С, у Ганцавічах — -2,8°С, але амаль побач у Салігорску — +3,3°С.

У Мінску было +2,0°С.

Сёння па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Месцамі магчымы навальніцы. Максімальная тэмпература паветра складзе +11..+17°С.

У Мінску месцамі па горадзе невялікі кароткачасовы дождж, днём +13..+15°С, увечары +10..+13°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула