Расійскія вайскоўцы зладзілі гульню на выжыванне для сваіх саслужыўцаў: з ямы можа выйсці толькі адзін ВІДЭА
Адзін павінен забіць другога вайскоўца голымі рукамі. Альбо другі заб'е першага. Усё гэта здымаецца для сацсетак.
Расійскі журналіст Аляксандр Няўзораў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале шакуючы ролік з рэаліямі расійскай арміі. На відэа два вайскоўцы, якіх саслужыўцы за нейкую правіннасць закінулі ў яму. Ім ставіцца ўмова: з ямы выйдзе толькі адзін — той, хто заб’е другога голымі рукамі.
Праз секунд 10 пасля агучвання правіл адзін з вайскоўцаў пачынае біць апанента. Аднак той аказваецца мацнейшым, перахоплівае ініцыятыву і душыць суперніка. «Арганізатар» шоу, які здымае яго на відэа, прыспешвае вайскоўцаў і заклікае: «Давай-давай, цісні». Калі слабейшаму апаненту не хапае паветра і ён пачынае хрыпець, аператар падказвае: «Дыхае, дыхае яшчэ». І заахвочвае мацнейшага: «Даціскай, чаго ты».
Праз паўтары хвіліны бою мацнейшы выдыхае: «Усё» — і ўстае. Ці выжыў яго супернік, невядома.
Асцярожна, жорсткае відэа! Утрымлівае нецэнзурную лексіку