БЕЛ Ł РУС

Канскі кінафестываль распачнецца з трох фільмаў пра вайну ва Украіне

13.05.2025 / 8:26

Nashaniva.com

Штогадовы кінафестываль у Канах сёлета пройдзе з 13 па 24 мая.

Кадр з фільма «2000 метраў да Андрэеўкі»

Адкрыццё 78-га сезону вядомага кінафестывалю запланавана на 13 мая. У гэты ж дзень арганізатары пакажуць тры фільмы, прысвечаныя вайне ва Украіне.

«Гэты «Дзень Украіны» з'яўляецца напамінам аб імкненні мастакоў, аўтараў і журналістаў распавесці гісторыю канфлікту ў сэрцы Еўропы, які вось ужо тры гады ўплывае на ўкраінскі народ і ўвесь свет», — сказана на афіцыйным сайце мерапрыемства.

Канскі кінафестываль пачнецца з фільма Мсціслава Чарнова «2000 метраў да Андрэеўкі», французскай стужкі аб Уладзіміры Зяленскім і французска-украінскага кіно пра жыццё мірнага насельніцтва пад расійскімі абстрэламі.

Чытайце таксама:

Украінскі фільм «2000 метраў да Андрэеўкі» паказаў вайну вачыма байцоў. Некаторыя гінулі ў кадры

Каментары да артыкула