БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск апублікаваў відэа з робатам-гуманоідам, які весела танчыць

13.05.2025 / 9:17

Nashaniva.com

На прэзентацыі чатыры гады таму падобны танец выконваў акцёр.

Скрыншот відэа з акаўнта Ілана Маска ў Х.com

Ілан Маск апублікаваў у сацсетцы Х (былы твітар) відэа з робатам-гуманоідам, які весела танчыць.

Мацаванні зверху прызначаныя на выпадак падзення, а не для падтрымання ўстойлівасці робата, сцвярджае ён.

pic.twitter.com/NzqAmN3F5z

— gorklon rust (@elonmusk) May 13, 2025

У 2021 годзе Маск анансаваў стварэнне чалавекападобнага робата, здольнага выконваць за людзей руцінную працу. На той момант падчас прэзентацыі падобны танец выконваў акцёр. У кастрычніку Маск паказаў відэа, на якім робат раздае напоі і частуе ежай.

Маск абяцаў, што робат будзе «зычлівым». Яго праектуюць такім чынам, каб чалавек змог уцячы ад яго або справіцца з ім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула