У Гомелі двое гастарбайтараў-беларусаў катавалі таварыша прасам
23-і і 44-гадовы мужчыны знаходзіліся на заробках у суседняй краіне разам з 38-гадовым знаёмым, які перад вяртаннем у Беларусь атрымаў буйную суму грошай, паведамляе прэс-служба МУС.
Пасля вяртання на радзіму гамельчукі прыехалі дадому да гэтага мужчыны і запатрабавалі падзяліцца часткай заробленага. Збіўшы мужчыну, пачалі катаваць яго прасам. Не дабіўшыся выніку, пакінулі пацярпелага ў непрытомнасці і зніклі.
Іх затрымалі аператыўнікі крымінальнага вышуку Гомельшчыны пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа.
Заведзена крымінальная справа за вымаганне з ужываннем гвалту. Затрыманым пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.