Даляр на таргах апускаўся роўна да 3,00 рубля
На пачатку таргоў на біржы ў Мнску 13 мая амерыканская валюта апускалася на 0,10 капейкі да 3,0000 рубля.
Ніжэй за тры рублі даляр не апусціўся, а потым нават падаражэў на 0,66 капейкі да 3,0076.
Еўра сёння патаннеў на шэсць капеек да 3,33.
Таргі будуць працягвацца да 13:00, і даляр можа вярнуцца за планку тры рублі.
У пачатку года даляр каштаваў 3,4735 рубля (то-бок зніжэнне з пачатку года складае 47 капеек), а яго пік быў 3,5951 рубля.
У абменніках амерыканскую валюту з мінулага тыдня купляюць ужо менш за тры рублі.