БЕЛ Ł РУС

Махляры пачалі рассылаць лісты са штрафамі за парушэнне ПДР

13.05.2025 / 11:29

Nashaniva.com

У зламыснікаў з'явілася новая схема, таму варта быць асцярожней.

Махляры пачалі рассылаць лісты з штрафамі за парушэнне ПДР. Яны выглядаюць як сапраўдныя. У дакуменце ёсць спасылка на пастанову аб адміністрацыйным правапарушэнні. А на зваротным боку ёсць рэквізіты для аплаты штрафу.

Толькі ў адрозненне ад сапраўдных «лістоў шчасця», у фэйкавых рахунак указваецца на «QiwiКашалёк» або іншыя электронныя плацежныя сістэмы. 

Таму кіроўцам варта быць больш уважлівымі і ўчытвацца ў лісты аб штрафах перад аплатай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула