У Пецярбургу на 84-гадовую блакадніцу склалі чарговы пратакол за «дыскрэдытацыю» арміі
На блакадніцу Людмілу Васільеву склалі новы пратакол за «дыскрэдытацыю» арміі. Суд прыняў яго да разгляду, пасяджэнне прызначылі на 23 мая.
Людміла Васільева. Фота: Бумага
Раней Людміла Васільева паведаміла выданню «Бумага», што ёй прыходзіла позва ў пастарунак паліцыі № 28. Яе выклікалі для складання пратаколу паводле артыкула аб «дыскрэдытацыі» Узброеных сіл РФ (арт. 20.3.3 КаАП). Паводле слоў Васільевай, гэта звязана з адзіночным пікетам каля Гасціннага двара 24 лютага 2025 года.
На блакадніцу ўжо складалі аналагічны пратакол у пачатку красавіка. Аднак Куйбышаўскі суд не прыняў яго да разгляду і вярнуў у паліцыю з-за дапушчаных памылак.
Людміле Васільевай 84 гады. Яна неаднаразова ўдзельнічала ў пратэсных акцыях, а ў 2024 годзе спрабавала зарэгістравацца кандыдаткай у губернатары Пецярбурга. У чарговую гадавіну пачатку вайны каля гадзіны прастаяла з плакатам каля Гасціннага двара. Паліцэйскія не сталі затрымліваць блакадніцу.