БЕЛ Ł РУС

Міністр Кубракоў у Дубаі сустрэнецца з кіраўніцтвам Інтэрпала

13.05.2025 / 14:2

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў сустрэнецца з кіраўніцтвам Інтэрпала і замежнымі калегамі на Сусветным паліцэйскім саміце ў Дубаі (ААЭ), паведамляе прэс-служба МУС.

Сусветны паліцэйскі саміт збірае кіраўнікоў паліцэйскіх ведамстваў з розных краін, экспертаў у сферы бяспекі, кіраўнікоў міжнародных арганізацый для абмену досведам і ўмацавання супрацоўніцтва.

Пашыраны парадак дня ўключае больш за дзясятак канферэнцый з выступленнямі спікераў і абмеркаваннем актуальных пытанняў.

На палях саміту запланаваны двухбаковыя рабочыя сустрэчы кіраўніка МУС Беларусі з замежнымі калегамі і кіраўніцтвам Інтэрпала для абмеркавання аспектаў сумеснай працы па многіх напрамках. Шэраг сустрэч з калегамі з СНД ужо адбыўся, паведамляе прэс-служба МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула