БЕЛ Ł РУС

Як за год змяніліся цэны на нерухомасць у буйных гарадах. Сталіца не ў лідарах росту

19.05.2025 / 7:0

Nashaniva.com

Паглядзелі, як выглядае сітуацыя з кватэрамі ў Мінску і абласных гарадах.

Мінск

Паводле рэальных здзелак, сярэдняя цана квадрата ў сталіцы ў красавіку 2025 года склала 1686 даляраў.

Роўна год таму было 1484 даляры. Такім чынам рэальны кошт метра ў Мінску за год вырас на 13,6%.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Каля глядзець на цэны ў перспектыве апошніх 10 гадоў, то вясною 2014 года квадрат у Мінску каштаваў і даражэй — у сярэднім крыху больш за 1700 даляраў.

Брэст

Сярод абласных цэнтраў самая дарагая нерухомасць у Брэсце. Там сярэдні кошт квадрата ў красавіку 2025 года склаў 1052 даляры. Год таму метр у Брэсце каштаваў 889 даляраў. Гэта плюс 18,3% за год.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Адметна, што ў лютым метр у Брэсце быў яшчэ даражэйшы — па 1077 даляраў, пабіўшы рэкорд сакавіка 2014 года, калі сярэдняя цана метра ў горадзе паводле рэальных здзелак складала 1061 даляр. 

Віцебск 

У Віцебску цэны за год амаль не змяніліся. Калі ў красавіку 2025 года квадрат паводле рэальных здзелак каштаваў 756 даляраў, то год таму было 739 даляраў. Гэта ўсяго +2,3% за год. 

Фота: скрыншот з сайта realt.by

А ў дзесяцігадовай перспектыве квадрат у Віцебску наогул патаннеў на 30%. У сакавіку 2014 года метр у Віцебску прадаваўся па $1076.

Гомель

Гэты абласны цэнтр стаў рэкардсменам па тэмпах росту цаны квадрата за апошні год. 

Па выніках красавіка 2025 года метр у Гомелі каштаваў 835 даляраў. Год таму было 695 даляраў. Рост склаў +20,1%.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

А вось у параўнанні з вясною 2014 года атрымліваецца, што сярэдні кошт метра ў Гомелі страціў амаль 20%. На піку, у сакавіку 2014 года, квадрат прадаваўся па 1032 даляры.

Гродна

У гэтым абласным цэнтры квадрат у красавіку паводле рэальных здзелак прадаваўся па 813 даляраў. У аналагічны перыяд летась сярэдні кошт квадрата ў Гродне складаў $716. За год метр у Гродне дадаў 13,5%.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Аднак дзесяць гадоў таму, вясною 2014-га, нерухомасць у Гродне прадавалася амаль за 1000 даляраў. Такім чынам, квадрат у Гродне за апошнія дзесяць гадоў патаннеў амаль на 28%. 

Магілёў

У гэтым абласным цэнтры квадрат у красавіку паводле рэальных здзелак прадаваўся па 845 даляраў. У аналагічны перыяд летась сярэдні кошт квадрата ў Магілёве складаў 690 даляраў. За год метр у Магілёве дадаў 14,8%.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Дзесяць гадоў таму, вясной 2014 года, нерухомасць у Магілёве прадавалася даражэй — па 950 даляраў за метр. Атрымліваецца, што квадрат у Магілёве за апошнія дзесяць гадоў страціў 11%.

{DONATE_PAYPAL}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула