БЕЛ Ł РУС

Шлёпанцы на абцасе — галоўны трэнд абутку вясны і лета 2025

14.05.2025 / 7:0

Nashaniva.com

Тыя самыя пляжныя шлёпанцы, якія мы прызвычаіліся насіць на адпачынку, вяртаюцца — але ўжо ў новым, вытанчаным выглядзе.

Фота: Jeremy Moeller / Getty Images

Яшчэ нядаўна шлёпанцы асацыяваліся выключна з морам, сонцам і шортамі. Але зараз, дзякуючы новай хвалі мінімалізму і модзе на «ціхую раскошу», яны сталі ключавым элементам паўсядзённага гардэроба.

Фота: Edward Berthelot / Getty Images

У сезоне вясна-лета 2025, як піша InStyle.de, на вуліцах модных сталіц усё часцей з'яўляюцца Flip Flop Heels — шлёпанцы на абцасе. Мы ўжо бачылі падобны абутак у пачатку 2000-х — тады яго насілі знакамітасці накшталт Пэрыс Хілтан. Цяпер такія шлёпанцы зноў у модзе, але ў больш вытанчаным выкананні: вузкія скураныя папружкі, акуратны невысокі абцас і элегантныя формы.

Фота: Edward Berthelot / Getty Images

У адрозненне ад класічных пляжных шлёпанцаў, новая версія выглядае больш вытанчана і дорага. Нават у простым вобразе такі абутак надае адчуванне прадуманасці і стылю. Мадэлі бываюць з шырокімі і вузкімі раменьчыкамі, на высокім ці нізкім абцасе, у базавых колерах ці яркіх адценняў.

Фота: Jacopo M. Raule / Getty Images

Як насіць шлёпанцы на абцасе ў 2025 годзе

Галоўная перавага гэтага абутку — універсальнасць: Flip Flop Heels лёгка ўпісваюцца ў паўсядзённыя вобразы. Асабліва эфектна яны глядзяцца з бермудамі — джынсавымі, з лёгкіх тканін або ў стылі карга. У спалучэнні з топам, што шчыльна аблягае цела, разам з лаканічнымі аксесуарамі яны ствараюць лёгкі, гарманічны вобраз.

Фота: bershka.com

Паколькі невялікі абцас візуальна падаўжае нагу, выдатным варыянтам стане спалучэнні такога абутку з капры і кашуляй аверсайз — асабліва калі выбраць кашулю ў клетку, якая зноў вярнулася ў моду. А ў прахалоднае надвор'е выдатным рашэннем стануць шырокія мешкаватыя джынсы, якія злёгку накрываюць абутак.

Чытайце таксама:

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?

Гэтыя джынсы будуць сёлета самымі моднымі

Носіце пінжак з джынсамі? Вось памылкі, якія многія робяць

Каментары да артыкула