У спісе чакання на атрыманне нямецкай візы стаяць больш за 50 тысяч беларусаў
Пра тое, што ў чарзе на атрыманне візы ў пасольстве Германіі ў Мінску знаходзіцца больш за 50 тысяч чалавек, паведаміў 13 мая тэлеграм-канал «Визовый крот».
Спіс, паводле інфармацыі канала, «папаўняецца штодня».
У 2018-2019 гады Германія выдавала беларусам у сярэднім па 35000 віз, у 2020-м — 8276, у 2021-м — усяго 6484, у 2022-м — 26667, у 2024-м — 51 872.
Па дадзеных Еўракамісіі, за 2022 год Германія выдала беларусам 26 667 віз. Годам раней-усяго 6484, у 2020 годзе — 8276, у 2019 — 35 187. Рэкодным стаў 2015 год, калі пасольства Германіі ў Мінску выдала беларусам 54 421 візу.
Чытайце таксама:
Беларусу выдалі вельмі нетыповую польскую візу. Яна на працяглы тэрмін, але часта з ёй не паездзіш
Экспертка падзялілася лайфхакам, як атрымаць шэнген хутчэй і на больш працяглы тэрмін
Ці ёсць шанец атрымаць візу ў Еўропу да сезону адпачынкаў і колькі гэта будзе каштаваць