БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску дзеці ледзь не трапілі пад аўто на пераходзе ВІДЭА

13.05.2025 / 23:31

Nashaniva.com

На адным з пешаходных пераходаў Бабруйска няўважлівая кіроўца не прапусціла дзяцей, паведамляе Mogilev.online. На шчасце, абышлося без людскіх ахвяр.

Скрыншот з відэа

На відэа з рэгістратара суседняй машыны можна назіраць, як адзін за адным па вуліцы Арджанікідзэ рухаюцца легкавы аўтамабіль і мікрааўтобус.

Кіроўца апошняга ўбачыў на нерэгуляваным пешаходным пераходзе дзяцей і спыніўся ў першай паласе. Легкавік жа працягнуў рух. Ён, злёгку прыціснуўшы газ, абагнаў мікрааўтобус па другой паласе.

Видео: Милиция Могилевщины / Telegram pic.twitter.com/4ddOZzNEOj

— Фото/Видео (@FotoVid81878667) May 13, 2025

На шчасце, дзеці ішлі павольна, таму цудам удалося пазбегнуць ахвяр.

Высветлілася, што за рулём аўтамабіля Ford была 41-гадовая жыхарка Бабруйска. Дзяцей яна не прапусціла па няўважлівасці.

За гэта на жанчыну склалі пратакол за стварэнне аварыйнага становішча. Яе пазбавілі правоў на паўтара года. Да таго ж бабруйчанцы давядзецца заплаціць 10 базавых адзінак штрафу, ці 420 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула