На Камароўцы ў Мінску пачалі прадаваць першую маладую беларускую бульбу
Цана ўжо не такая і касмічная, калі браць цэны ў крамах.
На галоўным рынку беларускай сталіцы ў продажы з’явіўся першы малады беларускі бульбяны ўраджай гэтага года.
Пакуль яго прадаюць толькі ў адной кропцы сезоннага рынку: на другім радзе, заўважыла blizko.by.
Бульба, якую прывезлі на Камароўку, вырашчана ў цяпліцы.
Каштуе яна 10 рублёў за кілаграм.
— Цана якая ёсць. Заўсёды ёсць выбар. Пакуль лісічак няма, можна і пачакаць, — заключае аўтар інстаграм-акаўнта Камароўскага рынку.
Чытайце таксама:
Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак
Французскі Le Monde: Дэфіцыт бульбы выклікае незадаволенасць у Беларусі
Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з бульбай
У «Едастаўцы» знайшлі бульбу па 10 рублёў за кілаграм. У краме ўсё тлумачаць кан'юнктурай рынку
У Магілёве беларускую бульбу прадаюць даражэй за іранскія кавуны