Трамп сустрэўся з часовым прэзідэнтам Сірыі
Дональд Трамп сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі Ахмадам аш-Шараа, упершыню за 25 гадоў асабіста скантактаваўшыся з былым лідарам паўстанцаў — гэта першая такая сустрэча паміж лідарамі дзвюх краін за апошнюю чвэрць стагоддзя, піша AP.
Скрыншот відэа
У Белым доме паведамілі, што Трамп пагадзіўся «прывітацца» з аш-Шараа перад тым, як завершыць свой візіт у Саудаўскую Аравію і накіруецца ў Катар, дзе яго чакае дзяржаўны прыём.
Яго тур па Блізкім Усходзе таксама прадугледжвае візіт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.