БЕЛ Ł РУС

Цела замежніка ў спальніку знайшлі каля латвійскай мяжы ў Верхнядзвінскім раёне

14.05.2025 / 13:17

Nashaniva.com

13 мая беларускія памежнікі выявілі труп мігранта ў Верхнядзвінскім раёне. Цела знаходзілася ў спальным мяшку недалёка ад латвійскай мяжы.

Пры замежніку была копія дакумента на імя грамадзяніна Афганістана, паведамляе Памежны камітэт.

«У ходзе агляду ўстаноўлена, што на целе мужчыны маюцца цялесныя пашкоджанні: садзіны, драпіны і сінякі, у тым ліку на твары. Згодна з дакументамі, якія былі выяўлены, загінулы, мяркуючы па ўсім, з’яўляецца грамадзянінам Афганістана», — паведамляе Следчы камітэт.

Назначана судова-медыцынская экспертыза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула