У Гродне МАЗ праваліўся ў глыбокую яму. Дастаць яго будзе цяжка ФОТАФАКТ
Грузавік выкарыстоўвалі на земляных работах у мікрараёне. Але штосьці пайшло не так.
Фота: «АўтаГродна»
У Гродна МАЗ праваліўся ў глыбокую яму. Гэта адбылося падчас земляных работ у мікрараёне Грандзічы, на рагу вуліц Асфальтная і Саяпіна.
Яму выкапаў экскаватар. Але потым па незразумелай прычыне туды ўпаў вялікі грузавік. Прычым ён заваліўся на бок, пiша «АўтаГродна».
«МАЗ перакуліўся і апынуўся ў яме. Выцягнуць яго будзе складана, бо грузавік ляжыць на боку, тут без крана не абысціся», — расказаў сведка.